Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які дае права Федэральнай службе бяспекі Расіі «ў межах сваіх паўнамоцтваў» прымаць рашэнні аб канфіскацыі зямельных участкаў і размешчаных на іх аб'ектаў нерухомасці. Раней гэта права атрымала ФСА, піша ВВС.
Участкі і размешчаныя на іх будынкі ФСБ можа адбіраць «для дзяржаўных патрэб».
Указ апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі.
Рашэнні аб канфіскацыі спецслужба павінна прымаць «у межах сваіх паўнамоцтваў», гаворыцца ў дакуменце. Што маецца на ўвазе, у тэксце не ўдакладняецца.
ФСБ зможа забіраць зямлі для дзяржаўных патрэб толькі «ў выключных выпадках», апісаных у 49-й артыкула Зямельнага кодэкса Расіі, гаварылася ў тлумачальнай запісцы да праекта адпаведнага прэзідэнцкага ўказа.
Гэтыя выключэнні ўключаюць выкананне Расіяй міжнародных дагавораў і будаўніцтва аб'ектаў дзяржаўнага значэння (аўтадарог, энергасістэм, абаронных аб'ектаў і гэтак далей).
У канцы сакавіка прэзідэнт падпісаў аналагічны ўказ, які тычыцца Федэральнай службы аховы (ФСА). У ім гаварылася, што ведамства можа адбіраць зямельныя ўчасткі «ў мэтах будаўніцтва і рэканструкцыі аб'ектаў федэральнага значэння, якія неабходныя для ажыццяўлення паўнамоцтваў» службы.
Да гэтага ФСА магла толькі ажыццяўляць бестэрміновае права карыстання зямлёй. Каб канфіскафаць участак, спецслужбе патрабавалася пастанова ўрада Расіі.