Беларусь за пяць гадоў павялічыла ў 2 разы экспарт прадукцыі ваеннага прызначэння, паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Сяргей Гурулёў.

«Мы за пяць гадоў аб'ём экспарту павялічылі роўна ў два разы. Па мінулым годзе [экспарт склаў] — каля $ 1 млрд. Лічу, для Беларусі гэта досыць сур'ёзная лічба», — сказаў Сяргей Гурулёў.

Гэты аб'ём дасягнуты дзякуючы пастаяннаму пашырэнню рынку. «Ужо зараз узаемадзейнічаем з 52 краінамі. З 32 краінамі мы працуем на заканадаўчым узроўні ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Мы шырока прадстаўлены ў СНД, Паўднёва-Усходняй Азіі, Паўднёвай Амерыцы, Еўропе, на Афрыканскім кантыненце. Ужо дабраліся да Аўстраліі, Філіпін. У нас добрыя ўзаемаадносіны з Інданезіяй, Малайзіяй», - падкрэсліў ён.

Па словах Сяргея Гурулёва, важна працаваць з замежнымі пакупнікамі комплексна. «Цяпер важна прапаноўваць не часткi чаго-небудзь, а цэлыя комплексы. Ёсць шэраг краін, дзе мы гэтыя комплексы прапануем», — сказаў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0