Грант на 1,5 мільёна еўра ад Еўрасаюза на рэстаўрацыю Фарнага касцёла Божага цела ў Нясвіжы надыдзе неўзабаве, паведаміў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко. Грошы пойдуць на рэканструкцыю крыпты Радзівілаў.

Таксама сёлета на рэстаўрацыю касцёла выдзелена 600 тысяч рублёў з беларускага бюджэту, піша mlyn.by.

Падчас рэстаўрацыі касцёла, якая пачалася ў 2011 годзе, выяўлены фрэскі, датаваныя XVI—XVIII стагоддзямі.

Фарны касцёл быў пабудаваны ў Нясвіжы ў 1593 годзе на ўзор рымскага касцёла Святога Імя Ісуса. Фундаваў будоўлю Мікалай Хрыстафор Радзівіл «Сіротка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0