На выставе ўзбраенняў MILEX-2017, якая адкрылася ў Мінску, прадстаўлены новы міліцэйскі вадамёт.

Аўтамабіль хуткага рэагавання «Шторм» - айчынная распрацоўка ад Барысаўскага прадпрыемства ТАА «Пажснаб».

Гэтая спецтэхніка прызначана для разгону пратэстаў.

Кабіна і фары аўтамабіля абаронены сталёвымі рашоткамі. Гэта неабходна на выпадак, калі дэманстранты будуць закідваць вадамёт камянямі, тратуарнай пліткай ды іншымі цяжкімі прадметамі. Дадатковую абарону атрымаў таксама маторны адсек.

Адвал, усталяваны ў пярэдняй частцы, дазваляе расчышчаць імправізаваныя барыкады. Корпус «Шторма» абаронены спецыяльным негаручым рэчывам.

Машына абсталяваная вадамётам, які падае 40-50 літраў вады ў секунду.

Акрамя вады, «Шторм» здольны ўжываць і спецсродкі, напрыклад слезацечны газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?