У Беларусі з'явіўся новы грамадскі рух з шырокім спісам дэклараваных мэтаў — «Дзея». 

Кіруе новым рухам рада з дзевяці чалавек, сярод якіх былы намеснік старшыні «Руха за свабоду» Алесь Лагвінец.

Чаму былы? Ад пачатку сакавіка Лагвінец сышоў з ранейшай арганізацыі, цяпер ён сярод тых дзевяці чалавек, што кіруюць «Дзеяй».

Устаноўчы сход «Дзеі». Фота: Новы Час. 

Устаноўчы сход «Дзеі». Фота: Новы Час

Да яго мы і звярнуліся па каментарый, навошта ў апазіцыі яшчэ адна арганізацыя. 

«Гэта новыя ініцыятыва, што яднае аднадумцаў, якія хочуць дзейнічаць разам, станоўча, канструктыўна, — сказаў Лагвінец. — 20 мая мы правялі ўстаноўчы сход, будзем спрабаваць зарэгістраваць «Дзею» як даследчыцкае асветніцкае грамадскае аб'яднанне. Мы будзем скіраваныя на грамадзянскі чын. Будзем працаваць для пашырэння каштоўнасцяў нацыянальнага адраджэння, свабоды і дзеля мацавання незалежнасці Беларусі». 

Актывісты «Дзеі» ўжо ініцыявалі збор подпісаў за помнік героям Слуцкага антысавецкага паўстання, таксама займаюцца перакладам тэкстаў законаў на беларускую мову.

Лагвінец не стаў тлумачыць, чаму не захацеў рабіць гэта ў межах «Руху за свабоду», а перайшоў ў новаствораную «Дзею».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?