Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Віталь Цыганкоў адказаў на допіс шоўмэна Канстанціна Каверына.

«Калі чалавек піша тэкст на тэму «почему мне противен белорусский?», дзе традыцыйна наракае, якія ў яго былі гадкія настаўніцы белмовы ў школе і выкладчыкі ў інстытуце, і таму ён у свае 32 гады дагэтуль ня любіць беларускую мову і ня можа на ёй гаварыць — то мне проста дзіўна, як хтосьці можа яшчэ купляцца на такую гнілую адмазку.

Слухайце, чаму ніхто ня піша сьлязьлівыя гісторыі на тэму «я ніколі ў жыцьці не займаўся спортам, бо ў школе быў кепскі настаўнік фізкультуры». Альбо — «у школе мяне даканала матэматыца, таму з тае пары я не ўмею лічыць».

З той жа оперы — «я не люблю габрэеў, бо вось быў у мяне сусед габрэй, які..» і далей па тэксце. «Мая першая дзяўчына мне адмовіла, і з той пары я ненавіджу ўсіх жанчын».

Псіхічна адэкватны дарослы чалавек самастойна нясе адказнасьць за свае погляды на жыцьцё, не спасылаючыся на «цяжкае дзяцінства» і «недахоп вітамінаў». Калі табе брыдкая беларуская мова, то гэта выключна твой цяперашні выбар — а не прошукі тваёй школьнай настаўніцы. За свой выбар сам і нясі адказнасьць.

А то надта прыкольна атрымліваецца. «У мяне ў школе быў тупы «трудовік», і з таго часу я ўвогуле ненавіджу працаваць»)», — мяркуе Віталь Цыганкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?