Яўген Палтаржыцкі, фота svaboda.org

Яўген Палтаржыцкі, фота svaboda.org

Вечарам 19 мая фігуранта «справы патрыётаў» Яўгена Палтаржыцкага перавялі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Па словах бацькі хлопца, з сынам ён меў магчымасць пагаварыць усяго хвілін 30, і той прынцыпова адмовіўся казаць хоць нешта, датычнае яго справы.

Канстанцін Палтаржыцкі: «Ён вярнуўся здаровым, псіхічна здаровым - я не заўважыў ніякіх зменаў. Ні ў паводзінах, ні ў фізічным здароўі нічога такога я не заўважыў. Адзінае ён вельмі замкнуты - нічога не кажа па справе. Відавочна, што там былі нейкія патрабаванні, калі яго пераводзілі на хатні арышт. Я з ім гаварыў, можа, якіх паўгадзіны. І ён пра справу зусім нічога не гаварыў. Відаць, даваў ён падпіску, што нічога не будзе казаць».

Па словах бацькі, 22 мая Яўген ізноў будзе сустракацца са следчым.

Яўгена Палтаржыцкага затрымалі 21 сакавіка. Спачатку хлопец абвінавачваўся ва ўдзеле ў падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў», пазней да гэтага дадалося стварэнне «незаконнага ўзброенага фармавання». Яўген Палтаржыцкі — гісторык паводле адукацыі. У канцы сакавіка па Беларускім тэлебачанні былі паказаныя кадры аператыўнай здымкі, на якіх ён даваў каментары пра схованку арматуры, нібыта знойдзенай у лесе следчымі ў справе «Белага легіёна». Праваабаронцы кажуць, што па «справе патрыётаў» за кратамі застаецца 16 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?