У Турцыі больш за дзве сотні абвінавачваных у спробе дзяржаўнага перавароту правялі строем на суд паўз натоўп прыхільнікаў прэзідэнта краіны Рэджэпа Таіпа Эрдагана, паведамляе ВВС.
AFP
У панядзелак у Анкары пачаўся суд над 221 абвінавачаным, якіх турэцкія ўлады западозрылі ў сувязях з ісламскім прапаведнікам Фетхулой Гюленам, які жыве ў Амерыцы. Большасць з паўсталых перад судом — былыя высокапастаўленыя вайскоўцы.





