Прессбол

Прессбол

32-гадовы форвард, адзін з самых вядомых беларускіх хакеістаў, Андрэй Касціцын працягне кар'еру ў кітайскім клубе Кантынентальнай хакейнай лігі «Куньлунь Рэд Стар» з Пекіна.

Пра гэта піша Прессбол са спасылкай на сайт «Чэмпіянат.com».

Кантракт будзе заключаны тэрмінам на адзін сезон.

У мінулым сезоне Касціцын выступаў за хакейны клуб «Сочы». У 51 матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ форвард закінуў 16 шайбаў і аддаў 18 галявых перадач.

З 2005 па 2012 год А. Касціцын гуляў, з невялікімі перапынкамі, у НХЛ за «Манрэаль Канадыенс».

***

«Куньлунь Рэд Стар» быў заснаваны ў 2016 годзе. У першым сезоне выйшаў у плэй-оф, дзе прайграў у 1/8 фіналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0