Сямён Шапіра вызвалены ад пасады старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ў сувязі з пераходам на іншую працу. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

Днямі Шапіра быў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі хакея.

Сямён Шапіра

Сямён Шапіра

Нарадзіўся ў 1961 ў вёсцы Рачэнь на Любаншчыне ў сям’і навукоўца-аграрніка. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у калгасах Дзяржынскага раёна, пасля ў структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі (1999—2004). Генеральны дырэктар агракамбіната «Дзяржынскі» (2004—2008), міністр сельскай гаспадаркі (2008—2010), старшыня Гродзенскага аблвыканкама (2010—2013), старшыня Мінскага аблвыканкама (2013—2017). Жанаты, мае дачку і сына.

Чытайце таксама: Гісторыя жыцця Сямёна Шапіры: жорсткі як Лукашэнка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0