Прычынай крушэння Ту-154 Міністэрства абароны Расіі, які разбіўся 25 снежня 2016 года пад Сочы, накіроўваючыся ў Сірыю, магла стаць памылка камандзіра самалёта з-за парушэння прасторавай арыенціроўкі. Такі вынік расследавання, праведзенага ваенным ведамствам.

«Па выніках расследавання ўстаноўлена, што прычынай здарэння магло быць парушэнне прасторавай арыенціроўкі — сітуацыйнай дасведчанасці камандзіра паветранага судна, якое прывяло да яго памылковых дзеянняў», - гаворыцца ў паведамленні міністэрства абароны. Яно было апублікавана ўвечары ў сераду па выніках расследавання крушэння Ту-154.

Авіякатастрофа здарылася 25 снежня 2016 года. На борце знаходзіліся 92 чалавекі, у тым ліку 65 удзельнікаў ансамбля песні і танца імя Аляксандрава і кіраўнік фонду «Справядлівая дапамогу» Лізавета Глінка. Артысты накіроўваліся выступаць на расійскай ваеннай базе Хмеймім у Сірыі. Усе, хто знаходзіўся на борце загінулі.

Мінабароны ў сваёй заяве па выніках расследавання абвяргае ранейшыя версіі аб магчымых прычынах падзення самалёта ў Чорнае мора адразу пасля ўзлёту з сочынскага аэрадрома, дзе Ту-154 здзейсніў прамежкавую пасадку.

«Не ўстаноўлена ніякіх парушэнняў правілаў запраўкі самалёта палівам у аэрапорце горада Сочы або ўздзеянне знешніх фактараў», - падкрэсліваецца ў заяве.

Камісія таксама не знайшла парушэнняў цэнтроўкі самалёта або размеркавання ў ім пасажыраў. Вага грузаў складала ўсяго 152 кг, сказана ў заяве па выніках расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?