Фота Ірыны Арахоўскай

Фота Ірыны Арахоўскай

У Беларусі сярэдняя сям'я ў першым квартале валодала сумай 983,5 рубля ў месяц. Пра гэта паведамляе Белстат па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу гэты паказчык быў на ўзроўні 1 053,9 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах - 798 рублёў.

Наяўныя рэсурсы сем'яў прыкметна адрозніваюцца па рэгіёнах. Больш за ўсё яны складаюць у Мінску — 1333 рублі ў месяц, а найменш - у Віцебскай вобласці (882,3 рубля).

Грашовыя расходы ў першым квартале гэтага года ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 920,5 рубля ў месяц, з якіх 704,3 рубля (76,5%) прыпадае на спажывецкія выдаткі.

У структуры спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак доля расходаў на харчаванне склала 41,7%, на куплю нехарчовых тавараў - 29,8%, на аплату паслуг - 25,5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?