МАРГ і Міністэрства аховы здароўя стварылі міжведамасную працоўную групу, якая будзе сачыць за канкурэнцыяй на фармацэўтычным рынку, процідзейнічаць на ім манаполіі і развіваць сумленную рэкламу. «На сённяшні дзень ва ўсім свеце фармацэўтычны рынак і рынак медыцынскага абсталявання з'яўляюцца найбольш падвержаным антыканкурэнтным практыкам дзейнасці транснацыянальных карпарацый»,— удакладняюць у МАРГ.

Рабочая група прааналізуе «цэны на лекі на супастаўных таварных рынках і ацэніць іх даступнасць», а таксама прапануе, як знізіць цэны на медпрэпараты ў Беларусі.

У працоўную групу ў якасці экспертаў уключылі прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук, асацыяцыі міжнародных фармацэўтычных вытворцаў, удзельнікаў фармацэўтычнага рынку і рынку медыцынскага абсталявання.

Рабочая група таксама зоймецца падрыхтоўкай праекта даклада «Аб стане канкурэнцыі на рынках медыцынскага абсталявання», гэта прадугледжана рашэннем Міждзяржаўнага савета па антыманапольнай палітыцы дзяржаў — удзельніц СНД.

З пачатку гэтага года медыкаменты, паводле афіцыйнай статыстыкі, патаннелі на 0,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?