Жанчына загінула пад коламі электрычкі ў Мінску, паведаміў карэспандэнту БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксей Клімовіч. Інцыдэнт адбыўся 31 траўня каля 16.30.

«Упраўленне Следчага камітэта па горадзе Мінску праводзіць даследчую праверку па факце смерці мінчанкі 1949 года нараджэння, якая была смяротна траўмаваная электрацягніком Мінск—Асіповічы ў раёне чыгуначнай станцыі Мінск-Паўднёвы. Паводле папярэдняй версіі, жанчына здзейсніла суіцыд, пры ёй была перадсмяротная запіска», — распавёў Аляксей Клімовіч. Прызначаныя экспертныя даследаванні, апытваюцца відавочцы і работнікі электрацягніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0