Шануюць ва ўсім свеце, а што на Радзіме? 31 траўня Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2015-ты год, адзначыла дзень народзінаў. Пісьменніца хацела правесці гэты дзень на малой радзіме, сустрэўшыся з землякамі ў Гомлі і Капаткевічах, дзе яна вучылася ў школе. Але гэтыя планы давялося памяняць з-за мясцовых чыноўнікаў.

«На тле тых званкоў з усяго свету, што я сёння атрымліваю, мне прыйшоў ліст. Пішуць, што абласная бібліятэка адмовілася прымаць, і я баюся, што ў капаткевіцкай школе ўзнікнуць праблемы. Радзіма пужае», — пракаментавала здарэнне пісьменніца тэлеканалу «Белсат». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0