Кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў пра неабходнасць хутчэйшага ўвядзення візавага рэжыму з Расіяй.

«Я лічу, што гэта пытанне не проста наспела, яго трэба рэалізаваць як мага хутчэй. У нас будзе адкрыты ўезд у Еўропу, і на ўсходзе трэба выбудоўваць мяжу», — заявіў Турчынаў.

Паводле яго слоў, цяжкасцяў з непадкантрольнымі Кіеву тэрыторыямі Данбаса пры увядзенні візавага рэжыму паўстаць не павінна. «Я не бачу, каб яно неяк ўплывала на акупаваныя тэрыторыі», - сказаў Турчынаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?