Прысуд па крымінальнай справе быў абвешчаны 30 мая.

Абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову — так званая «хатняя хімія». Таксама мужчыну пазбавілі права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў ва Узброеных Сілах і іншых воінскіх фарміраваннях на 5 гадоў. Таксама яго пазбавілі вайсковага звання «малодшы сяржант».

Прысуд суда не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Злачынства было здзейснена ў перыяд службы абвінавачанага. Будучы на пасадзе малодшага сяржанта, стараслужачы збіў радавога за тое, што той не прышыў яму гузік на бушлат. Факт нестатутных адносін быў выяўлены ў лістападзе мінулага года падчас праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?