Салдат тэрміновай службы вайсковай часці ў Баранавічах страціў прытомнасць і трапіў у кому. Па дадзеным факце праведзена праверка, паведаміў TUT.BY начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Уладзімір Макараў.

Інцыдэнт з вайскоўцам адбыўся 18 мая. Хлопец нечакана паваліўся на спіну і страціў прытомнасць. Салдата шпіталізавалі ў галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Малады чалавек да гэтага часу знаходзіцца ў коме.

Ва ўпраўленні ідэалагічнай працы Мінабароны TUT.BY пацвердзілі інфармацыю аб тым, што адбылося.

«Па дадзеным факце праведзена ўсебаковая праверка адпаведнымі кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі. Устаноўлена, што захворванне (салдата тэрміновай службы) не звязана з абставінамі праходжання вайсковай службы», - паведаміў Уладзімір Макараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?