TASS

TASS

Экс-міністр фінансаў Расіі, кіраўнік Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын у інтэрв'ю Bloomberg заявіў, што расійскія ўлады не гатовыя да рэформаў нават пасля «страчанага дзесяцігоддзя».

«Страчаным дзесяцігоддзем» Кудрын называе апошнія 10 гадоў, калі эканамічны рост Расіі ў сярэднім складаў усяго 1%, пры тым, што ў першыя два тэрміны праўлення Уладзіміра Пуціна гэты паказчык дасягаў 7%.

«Расія катастрафічна губляе час. На жаль, улады ўсведамляюць неабходнасць правядзення структурных змен вельмі марудна», — наракае кіраўнік ЦСР.

Кудрын таксама распавёў Bloomberg, што сумняваецца ў тым, што Пуцін цалкам ухваліць прапанаваную ім стратэгію развіцця Расіі на перыяд 2018-2024 гадоў. Па словах экс-міністра, гэта звязана з тым, што прапанаваныя ім меры ідуць насуперак з крамлёўскай мадэллю цэнтралізаванага кіравання, якая была выбудаваная Пуціным у тыя часы, калі цэны на нафту былі ўдвая вышэйшыя за цяперашнія.

У чацвер, выступаючы на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, Кудрын таксама падкрэсліў, што ўлады не змогуць дамагчыся павышэння тэмпаў эканамічнага росту нават да 3%, калі не будуць улічваць патрабаванні сусветнага рынку і тэхналагічнай рэвалюцыі і не пачнуць выбудоўваць знешнія камунікацыі на зусім новым узроўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?