У пад'ездзе адной з кватэр у горадзе Гродна быў знойдзены труп мужчыны. Але высветлілася, што ў гэтай гісторыі не так усё проста.
Пасля апазнання удалося вызначыць асобу памерлага чалавека. Пры аглядзе цела сваякі выявілі, што ў нябожчыка няма мабільнага тэлефона і срэбнага ланцужка.
«Памерлы мужчына распіваў спіртныя напоі разам з таварышамі 1991 года нараджэння. У нейкі момант алкаголь скончыўся, і падазраваныя адправіліся ў краму па дабаўку. Пасля вяртання яны знайшлі свайго сабутэльніка ў пятлі, — распавёў першы намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС Гродна маёр міліцыі Мікалай Сазон. — Маладыя людзі спалохаліся, што іх могуць абвінаваціць у злачынстве. Таму падазраваныя знялі свайго таварыша з пятлі і вынеслі яго цела да смеццеправода. Затым забралі мабільны тэлефон і срэбны ланцужок».
На сёння падазраваныя затрыманыя, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа па артыкулу «Крадзеж». Раней падазраваныя прыцягваліся да крымінальнай адказнасці па аналагічным артыкуле.
Цяпер двум мужчынам пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.