soligorsk-news.by
Жыхары Салігорска паведамілі Свабодзе, што раніцай 1 чэрвеня праваахоўнікамі быў затрыманы старшыня Салігорскага райвыканкама Аляксандар Рымашэўскі: «Уварваліся ў дом, ламалі дзверы».
«Яго няма на працы, не было з раніцы. Калі будзе, не ведаем. Прычын таксама не ведаем. Учора на працы быў, а сёння няма. Ці праўда, што затрыманы? Нічога сказаць не магу», — сказала сакратарка старшыні райвыканкама.
У прэс-службах КДБ і Следчага камітэта звесткі пра меркаванае затрыманне старшыні райвыканкама не каментуюць.





