Следчыя прад'явілі абвінавачванні тром грамадзянам Літвы па справе аб тэлефонных махлярствах. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, піша Tut.by.

У сакавіку-красавіку гэтага года ў сталіцы адбыўся шэраг выпадкаў здзяйснення махлярства з падобным сцэнаром: пажылым людзям тэлефанавалі і паведамлялі пра тое, што іх блізкія сталі вінаватымі ў дарожна-транспартных здарэннях, але ёсць магчымасць «вырашыць праблему» хутка і без прыцягнення да адказнасці. Для гэтага неабходна патэлефанаваць г.зв. «праваахоўніку» і дамовіцца аб перадачы грошай.

— Сталічныя следчыя сумесна з супрацоўнікамі ГУУС ўстанавілі асобы махляроў. Двое з трох асоб цяпер заключаны пад варту, яшчэ адзін абвешчаны ў міжнародны вышук, завочна яму абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Акрамя таго, у ходзе работы па справе атрыманы звесткі аб тым, што затрыманыя ў Беларусі асобы дзейнічалі сумесна з грамадзянамі, якія знаходзіліся на тэрыторыі Літвы ў момант здзяйснення злачынства, — паведаміла Юлія Ганчарова.

Беларускія следчыя накіравалі просьбу аб аказанні міжнароднай прававой дапамогі ў Літоўскую Рэспубліку.

Па наяўнай у следства інфармацыі, абвінавачаныя паспрабавалі падмануць такім спосабам 12 чалавек, пры гэтым сямёра перадалі грашовыя сродкі зламыснікам. У выніку ашуканскіх дзеянняў абвінавачаныя завалодалі больш чым 20 тысячамі даляраў ЗША ў эквіваленце. Замахваліся ж яны на завалоданне больш за 150 тысяч даляраў ЗША ў эквіваленце.

Расследаванне крымінальных спраў у дачыненні да двух абвінавачаных завяршаецца, у бліжэйшы час матэрыялы будуць перададзены пракурору для накіравання ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0