Першы ў свеце робат-паліцэйскі Robocop далучыўся да складу паліцыі Дубая, паведамляе выданне Arabian Business. У паліцыі Дубая адзначылі, што робат будзе дапамагаць людзям у грамадскіх месцах, змагацца з парушальнікамі парадку і адказваць за грамадскую бяспеку.

Робат з ростам 170 см і вагой 100 кг мае дэтэктар эмоцый, які распазнае жэсты і выразы твараў людзей з паўтара метраў. Рабакоп нават можа ацэньваць настрой чалавека (сумны, вясёлы, шчаслівы) і звяртацца да яго ў адпаведнасці з настроем.

Падчас патрулявання вуліц робат-паліцэйскі выкарыстоўвае спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, якое дапамагае паліцыі ідэнтыфікаваць і адсочваць злачынцаў, якія ёсць у базе.

Прадстаўнікі паліцыі Дубая адзначаюць, што горад хоча быць сусветным лідарам у тэхналогіях smart cities («разумныя гарады»), таму з’яўленне Рабакопа — зыходны пункт для рэалізацыі гэтых планаў.

Робат арыентуецца на вуліцах і ў памяшканнях з дапамогай убудаванага навігатара, размаўляе на шасці мовах, адказвае на запыты грамадзян, а таксама прымае плацяжы за паслугі паліцыі крэдытнымі карткамі. Інтэграваная сістэма дазваляе падлучацца да сацыяльных сетак, сістэм штучнага інтэлекту, мабільных дадаткаў і вэб-сайтаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру