Гарвардскі універсітэт абвясціў аб адкрыцці новага курсу гісторыі пад назвай «Сапраўдная «Гульня тронаў»: ад сучаснага міфа да мадэляў Сярэднявечча», паведамляюць інфармагенцтвы.

Digital Spy

Студэнтам, якія запішуцца на курс, раскажуць, як падзеі серыі кніг Джорджа Марціна «Песня лёду і полымя», а таксама серыяла «Гульня тронаў» перасякаюцца з гістарычнымі рэаліямі. Акрамя гэтага, слухачам курсу раскажуць, як у культавым серыяле сучаснасці раскрываюцца такія гістарычныя паняцці, як кароль, верная жонка, малодшы сын, шукальнік прыгод і інш.

Прафесар Гарварда, якая з'яўляецца адным з аўтараў курсу, адзначыла, што аднойчы студэнты распавялі ёй аб паралелях паміж сярэднявечнымі эпічнымі паэмамі і серыялам. Па словах прафесара, яна захацела падтрымаць цікавасць сваіх студэнтаў і прасунуцца глыбей у вывучэнні сувязяў паміж серыялам і сярэднявечнымі рэаліямі.

Курс пачнуць чытаць ва ўніверсітэце восенню.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру