Будаўніцтва новага корпуса для аддзялення рэанімацыі нованароджаных РНПЦ «Маці і дзіця» пачнецца да канца 2017 г. Пра гэта, як перадаюць «Мінск-Навіны», на прэс-канферэнцыі 1 чэрвеня паведаміў дырэктар РНПЦ «Маці і дзіця» Канстанцін Вільчук.

«Колькасць месцаў для выходжвання немаўлят, у тым ліку глыбоканеданошаных, у новым корпусе застанецца ранейшым — 30, — адзначыў Вільчук. — Аднак мы плануем там зрабіць некалькі рэанімацыйных палат для сумеснага знаходжання маці і нованароджанага дзіцяці. Гэта ўпершыню ў нашай краіне».

Вільчук растлумачыў, што архітэктурны праект па ўзвядзенні новага аб'екта ўжо гатовы. Будаваць яго будуць на пазыку Сусветнага банка і сродкі з рэспубліканскага бюджэту.

«Заканчэнне будаўніцтва гэтага корпуса запланаванае на 2020 г., — дадаў дырэктар РНПЦ «Маці і дзіця». — Таксама запланаваная і рэканструкцыя існуючых лячэбных памяшканняў цэнтра».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру