Недабудаваны пяцізоркавы гатэль Hyatt Regency зноў выстаўлены на таргі, але ўжо са зніжкай у 32 мільёнаў рублёў. Інфармацыя аб гэтым размешчаная на аўкцыённай пляцоўцы beltorgi.by, паведамляе Tut.by.

Фота: Яўген Ерчак, TUT.BY

Нагадаем, першы раз раз гатэль выстаўляўся на аўкцыён у лістападзе 2016 года. Тады яго пачатковая цана была 98,2 млн рублёў без ПДВ (у эквіваленце 49 мільёнаў даляраў па стане на лістапад 2016 года). Таргі праводзіліся ў рамках працэдуры банкруцтва кампаніі «Сыравінныя рэсурсы», якая была замоўцам будаўніцтва гасцінічнага комплексу.

Другі раз таргі маглі б прайсці ў сакавіку гэтага года, тады пачатковая цана была 78,2 мільёна беларускіх рублёў. Аднак жадаючых набыць аб'ект за паказаную суму не знайшлося.

Пачатковая цана зноў знізілася — калі таргі 16 чэрвеня адбудуцца, цана будзе стартаваць з 66 407 515 беларускіх рублёў.

Будаўніцтва гатэля было пачатае ў 2010 годзе, забудоўшчыкам выступіла кампанія «Сыравінныя рэсурсы», якая для рэалізацыі праекта прыцягнула крэдыты Белінвестбанка і БПС-Сбербанка. Планавалася, што гатэль будзе здадзены да чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. У 2015 годзе будаўніцтва было замарожанае з-за недахопу сродкаў, забудоўшчык пачаў працэдуру банкруцтва, аб'ект быў выстаўлены на таргі.

Недабудаваны гатэль знаходзіцца на Старавіленскім тракце, 3, каля Камсамольскага возера. Незавершаны закансерваваны будынак складаецца з гасцініцы на 246 нумароў, рэстаранаў, СПА-зоны, канферэнц-залаў, адміністрацыйных і гандлёвых памяшканняў і інш. Комплекс складаецца з 7 надземных паверхаў і 3 падземных. Агульная плошча — 46, 1 тыс. кв. м. Гатоўнасць аб'екта — каля 70%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру