Кінастудыя «Саюзмультфільм» і група кампаній Danone заключылі пагадненне, у адпаведнасці з якім «Саюзмультфільм» вырабіць новыя серыі мультфільма пра вёску Прастаквашына і яе герояў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу кінастудыі.

«У рамках пагаднення ў перыяд з 2018 па 2020 гады ў свет выйдзе 30 серый мультфільма, — удакладнілі ў «Союзмультфильме». — Выключныя правы на новыя аўдыёвізуальныя творы і іх элементы будуць належаць «Союзмультфильму». Пры гэтым кампанія Danone атрымае права выкарыстоўваць «новыя серыі мультфільма для маркетынгу і рэкламы малака і малочнай прадукцыі, а таксама некаторых іншых сумежных катэгорый на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, краін СНД, Грузіі, Еўрасаюза, Прыбалтыкі, Кітая, Манголіі на ўвесь тэрмін дзеяння аўтарскага права».

Мультфільм будзе выкананы ў змешанай тэхніцы, камбінуючай 2D і 3D, працягласць кожнай серыі — 6,5 хвілін. Генеральным прадзюсарам праекту стане Алёна Аяццева, мастацкім кіраўніком — Алена Чарнова, Маргарыта Брусніцына — крэатыўным прадзюсарам і шэф-рэдактарам.

Як адзначыла старшыня праўлення «Саюзмультфільма» Юльяна Слашчава, задача новага праекта — паказаць, як змянілася Прастаквашына разам з краінай за 20 гадоў, а таксама ўцягнуць дзяцей у новыя прыгоды персанажаў любімай усімі гісторыі, якія кажуць аб вечных каштоўнасцях, такіх як сям'я, дом, клопат пра блізкіх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру