У Польшчы з 1 чэрвеня ўступаюць у сілу новыя правілы, якія датычацца парушэння правілаў дарожнага руху. Новаўвядзенні галоўным чынам робяць больш жорсткімі пакаранні кіроўцаў, якія сядаюць за руль у стане алкагольнага ап'янення, паведамляе Радыё Польшча.

Намеснік міністра юстыцыі Міхал Вуйцік адзначыў, што п'яны кіроўца аўтамабіля, вінаваты ў смяротным ДТЗ, адразу трапіць у турму, бо суд цяпер не зможа прысудзіць яго да ўмоўнага пакарання.

«Гэта вельмі магутны сігнал для тых, хто ўжывае алкаголь, а потым садзіцца за руль. У такіх сітуацыях кіроўцы адразу будуць трапляць у турму», — сказаў ён.

Акрамя таго, згодна з новымі правіламі, тэрмін даўнасці парушэння падоўжаны з двух да трох гадоў.

Таксама суд, які разглядае справы дарожных парушальнікаў, атрымаў поўны доступ не толькі да базы дзяржаўнага судовага рэестра, але і да баз паліцыі і аўтамабільнага рэестра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?