Чарнагорыя забараніла ўезд 149 грамадзянам Расійскай Федэрацыі і прарасійскім ўкраінцам, якія падтрымліваюць анексію Крыма, паведамляе выданне b92.net.
У «чорны спіс» патрапіў намеснік прэм'ер-міністра РФ Дзмітрый Рагозін, сакратар Савета бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў, прэзідэнт Чачэнскай Рэспублікі Рамзан Кадыраў, алігарх Канстанцін Малафееў і намеснік генеральнага сакратара кіруючай партыі «Адзіная Расея» Сяргей Жалязняк. Пра якіх менавіта грамадзян Украіны ідзе гаворка, не ўдакладняюць.
Нагадаем, нядаўна Расія забараніла ўезд у краіну дзейнаму прэм'ер-міністру Чарнагорыі Душка Маркавічу і спікеру парламента Івану Браявічу, а таксама шэрагу чарнагорскіх палітыкаў.





