Сетка рэстаранаў «Макдональдс» да канца года павялічыцца на два аб’екты.
Як паведамляе Tut.by, адзін з іх з’явіцца на месцы «Салодкага фальварка» каля станцыі метро «Фрунзенская».
Для другога абрана месца каля гандлёвага цэнтра «Скала» на вуліцы Прытыцкага, за паўкіламетра ад «Спартыўнай».
На дадзены момант у «Макдональдса» дзевяць рэстаранаў у Мінску і адзін у Віцебску.





