Грамадскі актывіст Юрый Рубцоў быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ў кастрычніку 2014 года «за ўхіленне ад адбыцця пакарання» «на хіміі» ў спецкамендатуры вёскі Куплін, куды ён быў накіраваны на 1,5 года за «абразу суддзі». У турме Юрый трымаў шматдзённую галадоўку і быў вызвалены перад выбарамі 2015 года па ўказе Лукашэнкі.

Праз некаторы час пасля вызвалення Юрый разам з жонкай папрасілі палітычнага прытулку ў Германіі. Больш за год Рубцовы чакалі адказу нямецкага ўрада аб прадастаўленні прытулку. 1 чэрвеня ён атрымаў адказ: адмоўлена ў прадастаўленні прытулку. Юрый Рубцоў коратка пракаментаваў сітуацыю сайту «Беларускага дакументацыйнага цэнтра»:

«Адказ я атрымаў сёння. Краіну павінен пакінуць цягам 30 дзён. Вярнуся ў Беларусь ці не, пакуль не вырашыў, я баюся рэпрэсій. Канчатковае рашэнне буду прымаць пасля аўторка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0