Дзясяткі людзей загінулі ў выніку нападу на казіно пры гатэлі Resorts World Manila у сталіцы Філіпін.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што амаль усе яны задыхнуліся. Магчыма, прычынай гэтага стаў пажар, які пачаўся ў комплексе пасля нападу.

Пакуль незразумела, ці ёсць сярод выяўленых трупаў цела нападніка. Паводле адной версіі, злачынец быў застрэлены паліцэйскімі, паводле іншай - скончыў жыццё самагубствам.

Позна ўвечары па мясцовым часе ўзброены вінтоўкай мужчына адкрыў страляніну ў казіно на тэрыторыі гатэля і падпаліў гульнявыя сталы.

Праваахоўныя органы лічаць, што злачынец дзейнічаў у адзіночку.

Паводле версіі паліцыі, прычынай нападу магло стаць рабаванне. Магчыма, ён спрабаваў скрасці гульнявыя фішкі.

Комплекс быў зачынены і заблакаваны спецслужбамі. Аперацыя па нейтралізацыі нападніка заняла некалькі гадзін.

Раней паведамлялася, што адказнасць за напад ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?