Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заявіў пра намер правесці рэферэндум аб стварэнні Канстытуцыйнай асамблеі, якая павінна замяніць цяперашні нацыянальны парламент.

Новы заканадаўчы орган, паводле ідэі Мадура, будзе валодаць паўнамоцтвамі па змяненні канстытуцыі краіны. У дзеючым парламенце большасць мае апазіцыя, якая раней заклікала Мадура сысці ў адстаўку. Праціўнікі Мадура выступаюць супраць прапанаванай ім рэформы, лічачы, што галоўная яе мэта — сканцэнтраваць уладу ў руках прэзідэнта.

Палітычная барацьба ў Венесуэле разгортваецца на фоне бесперапынных акцый пратэсту. Па дадзеных агенцтва Франс прэс, з 1 красавіка ў вулічных сутыкненьнях загінулі 60 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0