1 чэрвеня беларускі МЗС сумесна з Прадстаўніцтвам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі арганізаваў мерапрыемства «Партнёрства дзеля дзяцей», прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Уладзімір Макей прыйшоў на мерапрыемства з жонкай і сынам.
Фота МЗС Беларусі
Міністр згадаў, як аднойчы прыгразіў свайму маленькаму сыну пакараннем, аднак той хутка знайшоўся і адказаў, што гэта забаронена Канвенцыяй аб правах дзіцяці. «Гэта сведчыць аб тым, што мы проста абавязаны вучыць дзяцей гэтым дакументам», - перакананы ён.