Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю амерыканскаму рэжысёру Оліверу Стоўну выказаў нязгоду з дзеяннямі Эдварда Сноўдэна, які працаваў у Агенцтве нацыянальнай бяспекі ЗША, а затым публічна распавёў пра тое, як гэтая спецслужба парушала закон.

«Я лічу, што ён не павінен быў гэтага рабіць. Калі яму нешта не падабаецца ў той працы, на якую яго запрасілі, трэба было проста звольніцца і ўсё. Але ён пайшоў далей», - сказаў кіраўнік расійскай дзяржавы.

Пры гэтым Пуцін лічыць, што Сноўдэн не з'яўляецца здраднікам, паколькі ён не перадаваў іншай краіне інфармацыю, якая наносіла б шкоду яго народу.

Прэзідэнт Расіі таксама пагадзіўся са Стоўнам, што АНБ у сваіх метадах зайшло занадта далёка. «Сачыць за саюзнікамі — калі вы лічыце іх саюзнікамі, а не васаламі — гэта непрыстойна», - сказаў ён.

Стоўн здымае дакументальны фільм пра Пуціна. Яго пачнуць паказваць з 12 чэрвеня на канале Showtime.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0