Яшчэ перад тым, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра выхад ЗША з Парыжскага пагаднення па клімаце, прадпрымальнік і інжынер Ілан Маск паведаміў у сваім твітары, што будзе спрабаваць пераканаць прэзідэнта гэтага не рабіць, а калі ўсё ж ЗША выйдуць з пагаднення, Маск паабяцаў пакінуць кансультацыйную раду пры Трампе ў знак пратэсту.

 

Але было відавочна, што наўрад ці Трамп адмовіцца ад сваіх планаў, і 1 чэрвеня прэзідэнт ЗША паведаміў, што Амерыка ўсё ж выходзіць з кліматычнага пагаднення. Ілан Маск адрэагаваў імгненна. У сваім твітары ён паведаміў: «Я пакідаю кансультатыўную раду пры прэзідэнце. Змяненне клімату — рэальнасць. Выхад з Парыжскага пагаднення нашкодзіць як Амерыцы, так і свету».

Гэтая сітуацыя можа толькі паглыбіць непаразуменне паміж адміністрацыяй Трампа і амерыканскай IT-элітай, якая раней крытыкавала прэзідэнта за міграцыйныя законы і іншыя спрэчныя пытанні.

У лютым кіраўнік Uber Трэвіс Каланік пакінуў эканамічную раду пры прэзідэнце. Ён гэта патлумачыў тым, што яго наяўнасць у радзе некаторыя пачалі ўспрымаць як падтрымку палітыкі Трампа.

Ілан Маск, якога шмат крытыкавалі за супрацоўніцтва з Трампам, адзначыў у лютым, што яго ўдзел у працы рады не азначае згоды з дзеяннямі адміністрацыі Трампа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?