Крымінальная справа за здзек з дзяржаўных сімвалаў распачата ў дачыненні да жыхара Віцебска, паведамілі БЕЛТА ў пракуратуры абласнога цэнтра.
Паведамленне пра знікненне беларускага сцяга, які быў прымацаваны на фасадзе аднаго з будынкаў ажыўленага праспекта Віцебска, паступіла праваахоўнікам 3 мая. Пасля супрацоўнікі міліцыі вызначылі зламысніка і знайшлі сцяг. Як высветлілася, злачынства было здзейснена ўвечары 2 мая 45-гадовым жыхаром Віцебска. Мужчына, пагнуўшы дрэўка, сарваў сцяг, вывешаны ў гонар Свята працы на адным з гандлёвых аб'ектаў, і, прыхапіўшы дзяржаўны сімвал з сабой, накіраваўся ў госці да сяброў.
Пракуратура Віцебска 29 мая ў дачыненні да віцябляніна распачала крымінальную справу па арт.370 КК Беларусі (здзек з дзяржаўных сімвалаў), якая накіравана для правядзення папярэдняга следства ў гарадскі аддзел Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі пракуратуры, ў 2016 годзе справы гэтай катэгорыі ў краіне не распачыналася, у 2017-м - гэта першы такі выпадак.