За час правядзення конкурсу на помнік у Курапатах Міністэрства культуры атрымала 26 заявак. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным адказе за подпісам першай намесніцы міністра Ірыны Дрыгі, які атрымала Еўрарадыё. 

Усе заяўкі пададзеныя ананімна. 

«Разам з тым, у Міністэрства культуры на працягу правядзення конкурсу паступалі звароты грамадзян з альтэрнатыўнымі прапановамі па пытанні мемарыялізацыі ўрочышча «Курапаты» і просьбамі вынясення на грамадскае абмеркаванне пытання ўстаноўкі мемарыяла», — гаворыцца ў адказе. 

Паколькі спрэчныя пытанні, узнятыя грамадскасцю, патрабуюць больш часу для асэнсавання, гаворыцца ў дакуменце, Мінкульт прапанаваў, каб пададзеныя на конкурс праекты разгледзела спецыяльна створаная грамадская працоўная група.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0