Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыраўнялі да СМІ. На аўтара сацыяльных ролікаў склалі пратакол па журналісцкім артыкуле 22.9 за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. У матэрыялах справы канстатуецца, што «блогер фактычна замяніў сабой дзяржаўныя тэлеканалы».

Сам Максім Філіповіч лічыць такую ацэнку сваёй дзейнасці прызнаннем.

«Я ў шоку, шчыра кажучы. Я думаў, што мяне прыцягнуць да адказнасці за канкрэтную нейкую правіну. Напрыклад, не спадабалася камусьці штосьці на нейкім відэа. Але ўсё аказалася інакш. Яны проста ўзялі ролікі з ютуба, далучылі іх да справы і палічылі гэта распаўсюдам інфармацыі ў СМІ. То бок, калі ў вас ёсць каналы на ютубе ці іншых рэсурсах, то рыхтуйцеся, што вас прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. Знялі на відэа вяселле — артыкул. Паразмаўлялі ля пад’езда з суседзямі — бралі, значыцца, інтэрв’ю», — мяркуе ён.

У матэрыялах адміністрацыйнай справы ў адносінах Максіма Філіповіча фігуруюць 17 відэаролікаў і наўпроставых трансляцый, якія рабіў блогер на розныя сацыяльныя тэмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру