З МКС вярнуліся два касманаўты: прадстаўнік «Раскосмасу» Алег Навіцкі і француз Тома Пяске, які прадстаўляў Еўрапейскае касмічнае агенцтва. Яны прызямліліся на спушчальным апараце карабля «Саюз МС-03».

Расстыкоўка карабля з МКС прайшла 2 чэрвеня ў 13.50. Пасля «Саюз МС-03» падзяліўся на тры часткі: спушчальны апарат накіраваўся да Зямлі, а два адсекі згарэлі ў шчыльных слаях атмасферы.

На вышыні прыкладна 100 кіламетраў спушчальны апарат увайшоў у шчыльныя слаі атмасферы. На вышыні 10,8 кіламетра хуткасць спушчальнага апарата ўпала з 28 000 да 800 км/г. Далей паслядоўна раскрыліся парашуты. У 17.10 ён прызямліўся ў Казахстане ў 147 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад горада Жазказган.

Агулам Навіцкі і Пяске правялі ў космасе па 197 сутак. Яны ўваходзілі ў склад 51-й працяглай экспедыцыі МКС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?