Яна знаходзілася на чыгунцы і не рэагавала на сігналы, якія падаваў машыніст цягніка «Мінск — Гомель». Машыніст пачаў экстраннае тармажэнне, але пазбегнуць сутыкнення ўжо не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

Як паведаміў БЕЛТА гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч, праваахоўнікі высветлілі, што загінулай было 52 гады.

Чаму яна апынулася на чыгунцы, даведаюцца супрацоўнікі Буда-Кашалёўскага раённага аддзела Следчага камітэта, які праводзіць праверку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру