Фота 3.bp.blogspot.com

Фота 3.bp.blogspot.com

Гэта асабліва тычыцца дзяўчынак, якім праз дэфіцыт руху больш пагражае атлусценне.

Даследчыкі цяпер ставяць перад сабой задачу высветліць, ці ёсць такая самая залежнасць паміж атлусценнем і выкарыстаннем камп'ютараў і мабільных тэлефонаў.

Рызыка атлусцення расце

Эксперты адзначаюць, што доўгія гадзіны, праведзеныя перад тэлеэкранам, павышаюць рызыку для дзіцячага здароўя праз спалучэнне розных фактараў.

Артыкул, апублікаваны ў часопісе the International Journal of Obesity, грунтуецца на аналізе дадзеных, атрыманых падчас абследавання больш за 12 тысяч дзяцей малодшага ўзросту ў Брытаніі.

Аўтары выявілі, што больш за палову з абследаваных дзяцей маюць тэлевізары ў сваім пакоі ўжо з сямі гадоў.

Бацькоў прасілі таксама ацаніць, колькі гадзін у дзень дзеці праводзяць перад тэлевізарам.

Даследаванне праводзілася цягам некалькіх гадоў. Калі дзеці дасягнулі ўзросту 11 гадоў, даследчыкі замералі індэкс масы цела (суадносіны росту да вагі) і долю ўтрымання ў арганізме тлушчу.

Аказалася, што сярод дзяўчынак, у якіх з сямі гадоў у спальні быў усталяваны тэлевізар, на 30% часцей сустракалася атлусценне ў параўнанні з дзецьмі, у якіх не было тэлевізараў.

Для хлопчыкаў гэтая рызыка павышалася прыкладна на 20%.

«Наша даследаванне сведчыць, што існуе выразная сувязь паміж тэлевізарам ў спальні дзіцяці і атлусценнем праз некалькі гадоў», — заявіла адна з аўтараў даследавання доктар Ганна Хейлман.

Даследчыкі кажуць, што не ведаюць дакладна, чаму існуе сувязь паміж наяўнасцю тэлевізара і рызыкай атлусцення, але мяркуюць, што збольшага гэта тлумачыцца дэфіцытам сну і прыхільнасцю да фаст-фуду, які спажываецца падчас прагляду тэлепраграм.

Акрамя таго, яны выказваюць здагадку, што дзяўчынкі, якія глядзяць тэлевізар, менш фізічна актыўныя, чым хлопчыкі ў тым жа ўзросце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?