Марын Лё Пен. Фота politeka.net

«Я запускаю сайт, які называецца «Патрыятычная пазыка», каб папрасіць ва ўсіх нашых выбарцаў пазычыць нам грошы для таго, каб мы змаглі прафінансаваць парламенцкія выбары, таму што нам зноў адмовілі ўсе банкі», — заявіла кіраўнік французскіх крайне правых.

На сайце, які запусціла Марын Лё Пен, тлумачыцца, што Нацфронт сутыкнуўся «з вельмі несправядлівай сітуацыяй фінансавання палітычных партый». Каб прыцягнуць патэнцыйных крэдытораў, «Нацыянальны фронт» прапануе «вельмі выгадную стаўку па крэдыце: 3% гадавых».

Самых шчодрых крэдытораў чакаюць «эксклюзіўныя прапановы». Тыя, хто пазычыць Нацфронту больш за 15 тысяч еўра, атрымаюць запрашэнне «на прэстыжнае мерапрыемства ў прысутнасці Марын Лё Пен». А «самыя забяспечаныя суайчыннікі», у якіх для любімай партыі знойдзецца больш за 75 тысяч еўра, змогуць «асабіста павячэраць з Марын Лё Пен».

У верасні 2014 года партыя Лё Пен атрымала крэдыт памерам у 9 мільёнаў еўра ў Першым Чэшска-Расійскім Банку First Czech Russian Bank (FCRB). Кіраўнік французскіх крайне правых тлумачыла, што звярнулася па крэдыт у расійскі банк, паколькі французскія банкі адмовілі яе партыі ў крэдытах.

Акрамя таго, Нацфронт запытваў крэдыты яшчэ ў двух расійскіх фінансавых арганізацыях: АКБ «Стратэгія» і «НКБ». Усе тры банкі ў 2016 годзе былі прызнаныя банкрутамі і пазбавіліся ліцэнзіі Цэнтрабанка. А ў дачыненні да Першага Чэшска-Расійскага банка цяпер вядзецца расследаванне па справе махлярства ў асабліва буйным памеры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру