Фота navy.mil

Ён каштуе 12,9 мільярда даляраў, перадаюць інфармагенцтвы.

Да гэтага амерыканскія ВМС атрымлівалі авіяносец ў 2009 годзе. Пазней тэрміны пабудовы і здачы новага флагмана неаднаразова пераносіліся.

Планавалася, што ён паступіць на ўзбраенне ў 2014 годзе, аднак тады толькі ўзяліся за яго пабудову.

На давядзенне да ладу канструкцыі карабля спатрэбіўся год. У авіяносца былі праблемы з прыёмам і вылетам баявых самалётаў, пагрузкай боепрыпасаў, самаабаронай і назіраннем за наваколлем.

Падчас дапрацоўкі ўдалося дамагчыся таго, каб з авіяносца можна было запускаць самалёты кожныя 45 секунд — гэта на 25% часцей, чым раней.

Пры гэтым парламентарыі-рэспубліканцы і цяперашні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, якія выступаюць за нарошчванне вайсковай моцы, крытыкавалі некаторыя новаўвядзенні і канчатковы кошт карабля.

Яны выступалі супраць устаноўкі электрамагнітнай катапульты і каштарысу амаль пад 13 мільярдаў даляраў.

Вайсковыя эксперты пры гэтым адзначаюць неэфектыўнасць авіяносных злучэнняў. На іх думку, нягледзячы на павышаную абароненасць гэтых груп, авіяносныя караблі з суправаджэннем уяўляюць сабой даволі буйную цэль, якая можа стаць «брацкай магілай» для некалькіх тысяч маракоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру