Фота carderobe.com
На найбуйнейшы ў Нямеччыне музычны фестываль Rock am Ring з'ехаліся 87 000 аматараў рок-музыкі. Але хутка пасля адкрыцця фестываль спынілі праз пагрозу тэракту.
Удзельнікаў і гледачоў папрасілі пакінуць тэрыторыю, дзе ўстаноўлена канцэртная пляцоўка. Арганізатары, звярнуўшыся да публікі, выказалі спадзеў, што ў суботу фестываль працягнецца.
Паведамленне пра спыненне фэсту ў пятніцу апублікавана на сайце фестывалю.
Чакаецца, што на працягу некалькіх гадзін на тэрыторыю, дзе праходзіць фестываль (у раёне вядомай аўтагоначнай трасы Нюрбургрынг), прыедзе міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц.