Два чалавекі пацярпелі ў Баранавічах з-за абрушэння грунту ў траншэі, паведамілі ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС. Інцыдэнт адбыўся ў раёне вул. Архітэктурнай вечарам 2 чэрвеня падчас земляных работ па пракладцы каналізацыйнай трубы. Аднаго з мужчынаў паспеў выцягнуць гаспадар дома, другога выратавалі работнікі МНС. Глыбіня траншэі - 2 метры. «Адзін з пацярпелых пакінуў месца здарэння і ад шпіталізацыі адмовіўся, другі з траўмамі рознай ступені цяжкасці перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі», - удакладнілі ў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?