1 чэрвеня ўлады ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць КНДР, паведамляе ВВС. Пад іх, апроч паўночнакарэйскіх кампаній, трапілі расійскія Ardis-Bearings LLC, АТ «Незалежная нафтагазавая кампанія» (ННК), якая належыць экс-кіраўніку «Роснефті» Эдуарду Худайнатову, і яе даччынае прадпрыемства АТ «ННК-Пріморскнефтепродукт». Акрамя таго, санкцыі ўведзеныя супраць расейскага прадпрымальніка Ігара Мічурына.

Усе рахункі і актывы грамадзян і кампаній, якія трапілі пад санкцыі, на тэрыторыі ЗША падлягаюць замарозцы, а амерыканскім асобам і фірмам забаронена заключаць з імі здзелкі.

Худайнатаў заявіў ТАСС, што шакаваны санкцыямі супраць яго кампаній. Расійскі МЗС ужо асудзіў ўключэнне расійскіх кампаній у санкцыйны спіс ЗША.

Санкцыі выкліканыя тым, што Паўночная Карэя працягвае распрацоўваць ядзерную праграму, і пад іх трапляюць прадпрыемствы, якія, на думку ўладаў ЗША, могуць быць да гэтага датычныя. Расійскія ж кампаніі могуць выкарыстоўвацца для абыходу ўведзеных санкцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру