Суд у Чылі прысудзіў да розных тэрмінаў турэмнага зняволення 106 былых супрацоўнікаў спецслужбаў і вайскоўцаў за выкраданні і забойствы ў сярэдзіне 1970-х гадоў падчас кіравання Аўгуста Піначэта, перадае BBC.

Аўгуста Піначэт.

Аўгуста Піначэт.

Усе асуджаныя працавалі ў створаным Піначэтам упраўленні нацыянальнай выведкі (DINA) і ўдзельнічалі ў спецаперацыі «Каломба», скіраванай супраць прадстаўнікоў апазіцыі.

Экс-супрацоўнікаў DINA вінавацяць у дачыненні да знікненьня і забойства 16 чалавек. Як адзначыў суддзя, усе забітыя былі чальцамі сацыялістычнай партыі ці левымі актывістамі. Яны былі арыштаваныя ў Сант'яга ад чэрвеня 1974 да студзеня 1975 года. Затым іх адвезлі ў цэнтры для допытаў, пасля чаго ніхто не бачыў іх жывых.

Паводле прысуду, абвінавачаныя атрымалі ад паўтара да 20 гадоў турмы, аднак многія з іх ужо адбываюць тэрміны па іншых абвінавачваннях.

Падчас кіравання Піначэта (1973-1990) у Чылі прапалі без вестак ці загінулі каля 3 тысяч чалавек, многія былі вымушаныя бегчы за мяжу. Падчас аперацыі «Каломба» прапалі без вестак 119 чылійскіх апазіцыянераў. Улады тлумачылі іх знікнення тым, што яны былі высланыя з краіны і забітыя сваімі былымі паплечнікамі або супрацоўнікамі замежных спецслужбаў.

Піначэт прыйшоў да ўлады ў 1973 годзе ў выніку вайсковага перавароту, падчас якога быў зрынуты прэзідэнт-сацыяліст Сальвадор Альендэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0