Інфармацыя аб узгаранні ў кватэры на чацвёртым паверсе жылога дома па вул. Ландэра паступіла ў МНС каля 11 гадзін раніцы.

Як высветлілася, падчас курэння на мужчыну загарэлася адзежа. Адбылося гэта таму, што мужчына, перш чым закурыць, піша tut.by, выпадкова разліў на сябе гарэлку.

На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС гаспадыня кватэры і яе муж самастойна справіліся з агнём. У выніку быў пашкоджаны кухонны стол і падлога на кухні, а пацярпелага шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «апёкі 60% цела рознай ступені цяжкасці». Папярэдняя прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру