Гэтай восенню ўкраінскія дэпутаты збіраюцца падрыхтаваць законапраект аб свабодным нашэнні зброі. Такую заяву ў эфіры мясцовага «Пятага канала» зрабіў кіраўнік парламенцкага камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны Сяргей Пашынскі.

«Мая пазіцыя досыць выразная. Я ведаю, што мае калегі цяпер пішуць адпаведны законапраект, і я гатовы яго падпісаць», - сказаў палітык.

Паводле яго слоў, перш за ўсё «неабходна вызначыць тыя катэгорыі грамадзян, якім можна не баяцца даваць кароткаствольную зброю». Першымі такое права атрымаюць тыя, хто без заўваг адслужыў у войску, Нацыянальнай паліцыі і СБУ. У перспектыве гэты спіс збіраюцца пашырыць.

Пытанне аб неабходнасці ўрэгулявання сітуацыі на рынку зброі ва Украіне было ўзнятае пасля замаху на байца АТА Адама Асмаева, якога выратавала ўзнагародная зброя, выдадзеная яго жонцы Аміне, піша выданне fakty.ua.

Партал «Новы час» таксама паведамляе, што дэпутат Сяргей Пашынскі 31 снежня мінулага года сам прастрэліў нагу п'янаму мужчыну, які напаў на яго. Пры гэтым падазраваны заявіў, што дэпутат першы дастаў зброю.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру